Адбыўся велапрабег па Гарадокшчыне для юных ратавальнікаў

Актуальное

Удзельнікі маладзёжнага руху ратавальнікаў-пажарных адправіліся ў займальную экскурсію па родным Гарадку, наведалі памятныя месцы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, і ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў.

Мець актыўную жыццёвую пазіцыю – гэта выбар кожнага, каго хвалюе лёс яго малой радзімы і ўсёй краіны. Таму члены Беларускай маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных у Гарадоцкім раёне з вялікім энтузіязмам удзельнічаюць у розных мерапрыемствах аб’яднання. Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку» дала магчымасць актывістам больш даведацца не толькі аб прафесіі ратавальніка, але і аб гісторыі роднага краю. А велапрабег з экскурсіяй – найлепшы фармат для краязнаўчых пошукаў.

Удзельнікі даведаліся мноства цікавых фактаў пра Гарадокшчыну. Акрамя таго, моладзь ўсклала кветкі да магілы невядомага салдата на мемарыяльным комплексе «Несмяротнасць» і ўшанавала памяць воінаў-вызваліцеляў хвілінай маўчання. На гэтым сустрэча на свежым паветры не завяршылася, далей хлопцаў і дзяўчын чакаў сюрпрыз – шчырая гутарка ля вогнішча. Цікава, што развядзенне агню прайшло ў выглядзе майстар-класа ад ратавальнікаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *