Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Гарадоцкія чытанні – 2023”, прысвечаная дню беларускага пісьменства, праходзіць зараз на базе сярэдняй школы № 2 Гарадка імя Аляксандра Сабалеўскага. Дадзены праект увасобіўся ў рэальнасць дзякуючы сумесным намаганням Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Віцебского абласнога выканаўчага камітэта і Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта.
З прывітальным словам, а таксама перышым дакладам на канферэнцыі выступіў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі.
Прыемна адзначыць, што ўрачыстай часткай мерапрыемства стала ўзнагароджанне гарадакчан, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне беларускай спадчыны. Падзякі ўручаў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Лакотка. Моладзь таксама адзначыла старшыня Гарадоцкага райвыканкама Ірына Палякова.