Адбудзецца выстава творчай дзейнасці Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклора

Актуальное Анонс

Выстава творчай дзейнасці Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклора ў рамках арт-праекта ”Захавальнікі народных рамёстваў“ праходзіць на базе Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору мае фонд этнаграфічных твораў, які з’яўляецца асновай для стварэння традыцыйных сувеніраў, адпаведных народнай культуры.

☝️Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Дома рамёстваў з’яўляецца захваванне і выяўленне нематэрыяльнай культурнай спадчыны ажурнае ткацтва ”вэлюм“, спіральнае пляценне, вырабы з саломкі, інсітнае мастацтва належаць да ўнікальных відаў беларускага народнага мастацтва.

У Доме рамёстваў працуе Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны клуб майстроў ”Вытокі“, клуб кветкаводаў і садаводаў-аматараў ”Зялёная альтанка“, працуюць гурткі па ткацтве, саломапляценні. лозазапляценні, вышыўцы, ганчарству, народнаму касцюму, вырабе традыцыйнага сувеніра.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *