Уладзімір Шакуцёў — лепшы гарманіст!

Знай наших!

20 мая у Мінску адбыўся І музычны форум гарманістаў Беларусі. Віцебскую вобласць прадставіў на ім выдатны гарадоцкі гарманіст, метадыст Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Уладзімір Шакуцёў. У межах форуму прайшоў адкрыты конкурс выканаўцаў на гармоніку, у якім прынялі ўдзел больш за 30 гарманістаў Беларусі і Расіі. Прафесійнае журы высока ацаніла выканальніцкае майстэрства У.Шакуцёва і па выніках конкурсу ён стаў дыпламантам І ступені.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *