«Галоўнае на свеце — гэта нашы дзеці»

Актуальное Образование

Гэтыя словы сталі лейтматывам фінальнага тура абласнога этапа ХІІІ рэспубліканскага фестываля мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод».
Харэаграфічныя кампазіцыі прадставілі група «Феерыя» (ДУДА «Гарадоцкі ЦДзіМ», кіраўнік Л. Антоненка), група «Усмешка» (ДУА «Яслі-сад № 1 г. Гарадка», кіраўнік І. Цімчанка), дзеці старэйшай групы ДУА «Яслі-сад № 3 г. Гарадка», кіраўнік А. Парфенава). Калектывы ўзнагароджаны дыпломамі ІІ і ІІІ ст. Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама ў намінацыі «Харэаграфія». Дыплом І ст. у намінацыі «Тэатральная творчасць» — А. Дзясятнікава (ЦДзіМ», кіраўнік Л. Сцяпанава).
Падрыхтавалі выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва педагогі і выхаванцы ДУА «Гарадоцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Майстры паказалі шэраг цікавых вырабаў з фетру, магніты, мяккія цацкі, аб’ёмныя кветкі і інш. Дыпломамі І ст. адзначаны навучэнцы І. Воранаў (педагог І. Лабоўка), Дз. Адамава (педагог І. Шалаева). Усім пераможцам уручаны ўзнагароды і падарункі.

Юлія ПРЫШЧЭПА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *