Актуальное

Дарагія сябры!
Віншую вас з адным з найважнейшых
дзяржаўных святаў — Днём народнага адзінства!
Свята для нас з’яўляецца новым, але вяртае нас у памяці да падзей, якія дапамаглі нашаму народу засвоіць адзін з лёсавызначальных урокаў гісторыі: толькі аб’яднаўшыся ў адно цэлае, можна зберагчы свабоду і незалежнасць. І сёння з’яднанасць беларускага народа і яго духоўнае адзінства — важныя якасці для паспяховага развіцця і дабрабыту нашай краіны. Кожны з нас добрасумленнай працай уносіць свой асабісты ўклад у далейшае развіццё эканомікі, росквіт рэгіёна, краіны. Няхай у нашым жыцці заўсёды будзе месца ўзаемапавазе, узаемадапамозе і салідарнасці. Ад гэтага залежыць наша будучыня. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Ірына ПАЛЯКОВА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *