15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Актуальное Навстречу празднику

Паважаныя жыхары Гарадоцкага раёна!
Шчыра віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Дзень 15 сакавіка мае вялікае значэнне не толькі як святочная дата ў календары, але і як значная падзея ў гістарычным летапісе Беларусі. У гэты дзень быў прыняты асноўны закон нашай краіны — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Для кожнага жыхара нашай краіны Канстытуцыя стала гарантам правоў і свабод, адкрыла прастор для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці. Яна адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні беларускага народа, назапашаныя за многія стагоддзі гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця нашай краіны.
Мы з павагай ставімся да закладзеных у Канстытуцыі прынцыпаў і каштоўнасцей. Яны былі і будуць асновай стабільнасці і ўпэўненага руху наперад нашай дзяржавы.
Дарагія землякі! Сваёй працай і талентам вы ўносіце свой уклад у дабрабыт і росквіт нашай малой радзімы і ўсёй Айчыны. Жадаем вам аптымізму, поспехаў у добрых справах і пачынаннях, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *