У межах Тыдня беларускiх казак, у чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла гульня-падарожжа «Падарожжа па краіне беларускай казкі» з выхаванцамі дзіцячага садка нумар 2.
Дзеці адгадвалі загадкі, слухалі гучнае чытанне беларускіх казак «Коцік, пеўнік і ліска», «Каза-манюка», выконвалі творчае заданне «Ператварыся ў казачнага героя». Гулялі ў гульні » Рыбак», «Міхаськаў лапаць»,» Заінька», «Назаві адным словам», «Хто як голас падае?».
Дзеці з інтарэсам слухалі беларускія казкі, гулялі ў беларускія народныя гульні.