У дзіцячым садку № 2 г. Гарадка адзначылі Дзень роднай мовы

Даты Мир детства

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.

 

Адной з прыкмет незалежнасці з’яўляецца наяўнасць сваёй роднай мовы. І кожны грамадзянін сваёй страны павінен яе добра ведаць. 
У школе беларускую мову вывучаюць с першага класа і да апошняга. Але ведаць яе ўсе павінны амаль з калыскі. Таму спачатку бацькі прывучаюць немаўлят да роднай мовы праз чытанне казак, пацешак, спяванне калыбельных песень. А затым гэта задача пераходзіць на дашкольную установу адукацыі. І вось тут ужо адной з галоўных задач установы – далучыць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашырыць іх слоўнікавы запас, фарміраваць любоў і павагу да яе.


21 лютага выхаванцы дзіцячага сада № 2 г. Гарадка праводзілі ​ Дзень роднай мовы. У кожнай узроставай групе выхавацелі арганізавалі выставу дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў і казачнікаў. ​ Для дзяцей самага малодшага ўзросту была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”, завочнае падарожжа пад назвай “Беларускі краявід”.
У старэйшых групах выхавацелі прыдумалі сапраўдную гульню-квэст пад назвай “У нашым краі дарагім”. ​

Валянціна Васільеўна Яцутка правяла агульны занятак, на якім дзеці замацавалі веданне роднай мовы і намалявалі малюнкі па тэме.

Па завяршэнні дня дзеці ўсіх узроставых груп прадставілі малюнкі “Мая радзіма — ​ Беларусь”.

Святлана КАНДРАЦЬЕВА, фота установы адукацыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *