Вынікі раённага турыстычнага конкурсу былі падведзены ў Гарадоцкім раённым краязнаўчым музеі ў Сусветны дзень турызму (27 верасня).

Городокщина туристическая

Вынікі раённага турыстычнага конкурсу былі падведзены ў Гарадоцкім раённым краязнаўчым музеі ў Сусветны дзень турызму (27 верасня).


На дадзены момант турызму ў свеце і нашай краіне надаецца вялікая ўвага, а яго развіццё ў нашым раёне стаіць на парадку дня. Для правядзення конкурсу быў сфарміраваны арганізацыйны камітэт з людзей неабыякавых да роднага краю і журы па кожным з конкурсаў.
У намінацыі «Я пазнаю Гарадоцкі край» удзельнікам неабходна было зрабіць фотаздымак на фоне славутасці з прадстаўленага спісу. Дыпломам 3 ступені быў узнагароджаны Мікіта Кузьмін, дыпломам 2 – Наталля Цёплая, перамагла Яніна Лагуненка. Наступная намінацыя мела назву «Па прыгажосцях Гарадоцкага раёна», у якой удзельнікам неабходна было прадставіць тры аўтарскія фатаграфіі аб турыстычным патэнцыяле Гарадоцкага раёна і размясціць іх у сацыяльных сетках з хэштэгамі. Дыпломам 3 ступені быў узнагароджаны Арцём Бакшутаў, 2 месца– у Яніны Лагуненка, 1 месца – у Аліны Пракоф’евай. У намінацыі «Жывапіс» удзельнікі падалі адзін аўтарскі твор, прысвечаны гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыне раёна. Дыпломам 3 ступені адзначылі Анжаліку Сямёнаву (яе работа «Родныя прасторы»), дыпломам 2 ступені – Маргарыту Кудраўцаву (карціна «Белы храм»), пераможцам стала Ганна Шалаева і яе твор «Тарас на Парнасе». Яшчэ адна творчая намінацыя – «Літаратурны твор», удзельнікі прадставілі аўтарскія работы, якія распавядаюць аб Гарадоцкім краі. Дыплом 3 ступені быў уручаны Мікіце Кузьміну, дыплом 2 ступені атрымаў Анатоль Войлакаў, а дыпломам 1 ступені была ўзнагароджана Клара Семянкова. Завяршальная намінацыя – стала «Музей года», яна ўключала ў сябе паднамінацыі: «Этнаграфічныя куткі», «Школьныя музеі» і «Прыватныя калекцыі». Усе пераможцы таксама былі адзначаны ганаровымі дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Віктар СТРАЛЬЦОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *