Дан старт «Засеўкам»

Актуальное

Традыцыйнае свята «Засеўкі» адбылося на полі СРДУП «Улішыцы-агра» 13 красавіка. Прадстаўнікі раённай улады, прафсаюзнага кіраўніцтва, а таксама мясцовыя артысты пажадалі аграрыям паспяховай працы. І няхай сёння не кожны сучасны чалавек ведае, наколькі важнае значэнне мае праца на зямлі, аднак, мы ўпэўненыя, што неперадаваемы пах свежавыпечанага караваю знаёмы кожнаму. Пах хлеба — гэта водар роднай зямлі, дзяцінства, матчынай ласкі і, канешне, вынік плённай працы нашых аграрыяў. За гэта мы ім заўжды ўдзячныя! А пра лепшых працаўнікоў хлебнай нівы яшчэ не раз узгадаем на старонках раённай газеты…



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *