Актуальное

Паважаныя жыхары Гарадоцкага раёна!
Віншуем вас з адным з найважнейшых дзяржаўных святаў Беларусі —
Днём народнага адзінства!


17 верасня 2021 года мы ўпершыню адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Менавіта гэты дзень стаў значным для гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Беларусы даказалі, што здольныя стварыць сваю палітычную сістэму, захаваць нацыянальную ідэнтычнасць. У сувязі з гэтым Дзень народнага адзінства будзе не толькі служыць напамінам аб гістарычным мінулым, але і будзе своеасаблівым пасылам у будучыню. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Жадаем усім жыхарам Гарадоцкага раёна здароўя, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Хай у нашым жыцці заўсёды будзе месца для ўзаемаразумення і ўзаемадапамогі ў імя спакою і дабрабыту родных і блізкіх, міру і росквіту нашай любімай і незалежнай Беларусі!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *